8 верасня брэнд "Ясна" ад "Белтэлекам " збірае сяброў на адкрыццё спартыўнага комплексу ў Шаркаўшчыне!

Вас чакаюць конкурсы, латарэі, гульні, прызы!!!
Сустракаемся ў 11.00 гадзін у Шаркаўшчыне, у двары вуліцы Вадап'янава (раён дамоў 1,3).

Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у мерапрыемстве, паглядзець забаўляльную праграму, паўдзельнічаць у конкурсах, атрымаць сувеніры ад кампаніі «Белтэлекам» і салодкія прызы і сфатаграфавацца з казачнымі героямі.

"Белтэлекам" ужо не першы год праводзіць маштабную рэспубліканскую акцыю «свята нашага двара разам з «Ясна», у рамках якой кампанія абсталюе пляцоўкі рознымі спартыўнымі комплексамі «Ясна» ў гарадах Беларусі.