Сёння ў філіяле ў фармаце відэа-аўдыё-канферэнцыі і ў фармаце адкрытага дыялогу ў падраздзяленнях перад калектывамі прадпрыемства асвятляецца тэма:
"Пяцігодка якасці - вынікі года добраўпарадкавання".
З асвятленнем тэмы выступае Беларускі дэмограф, эканаміст, кандыдат эканамічных навук, дацэнт, кіраўнік Цэнтра чалавечага развіцця і дэмаграфіі ў Інстытуце эканомікі НАН Беларусі БАБРОВА Анастасія Рыгораўна.
Пяцігодка якасці 2025-2029 гг. з'яўляецца актуальнай стратэгіяй развіцця краіны і адказам на выклікі часу. Сёння жорсткая канкурэнцыя назіраецца ва ўсіх сферах (ад вытворчасці да грамадзянскай супольнасці) і на ўсіх узроўнях (ад асабістай прафесійнай рэалізацыі і да ўмацавання пазіцыі краіны ў глабальным светапарадку).
Уручаючы першыя ў гісторыі суверэннай Беларусі дзяржаўныя знакі якасці, Кіраўнік дзяржавы адзначыў:
- "Якасць - гэта адначасова і канчатковы вынік, і шлях. Гэта наш асноўны рэсурс разам з працавітасцю, інтэлектам і дысцыплінай, дзякуючы якім мы жывем у незалежнай краіне насуперак беспрэцэдэнтнаму ціску. Трыццаць гадоў - мірных і стваральных".