"Белтэлекам" заўсёды на сувязі! Словы падзякі абанентаў, лічбы і факты

Белтэлекам - кампанія, якая звязвае праз адлегласці з блізкімі і дарагімі людзьмі, клапоціцца аб вашым вольным часе і бяспецы.
Сёння ў сэрвісных цэнтрах "Белтэлекам" прадстаўлена больш за 80 паслуг для насельніцтва і юрыдычных асоб. Функцыянуюць сэрвісы "Мой Белтэлекам" дадатак " Мой горад", працуе кругласутачна служба абслугоўвання кліентаў 123, на сайтах кампаніі можна аформіць заяўкі на падключэнне паслуг, змену тарыфнага плана, задаць пытанне спецыялісту.
Але гэта яшчэ не ўсё! З 2021 года - «Белтэлекам» не толькі сувязь. Да паслуг абанентаў сучасная тэхніка ў растэрміноўку да 24 месяцаў без першапачатковага ўзносу і паручыцеляў, шырокі асартымент тавараў для дома і адпачынку, сучасныя гаджэты і аксэсуары.
Словы падзякі выказала нам:
Таццяна Дуброўская, дзяржслужачая
- Цягам пяці гадоў з'яўляюся сталым абанентам кампаніі «Белтэлекам». Актыўна і з задавальненнем карыстаюся многімі паслугамі, а цяпер яшчэ і набыла тавары ў растэрміноўку ў сэрвісным цэнтры Полацка. Хачу выказаць падзяку кампаніі " Белтэлекам" і спецыялістам Полацкага ЗВЭС, яны сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы, вельмі тонка адчуваюць абанента і могуць прапанаваць яму не толькі тое, што планаваў, але і мноства іншых тавараў і паслуг пра якія марыў".
Лічба
Усё больш набірае папулярнасць дадатак " Мой горад (Полацк) " сярод палачан і гасцей Полацка. Многія ўжо ацанілі перавагі гэтага незаменнага кішэннага даведніка, дзе можна паглядзець навіны, афішу, даведацца пра акцыі ў горадзе. На сённяшні дзень у прыкладання звыш 15000 карыстальнікаў.
"Белтэлекам" заўсёды побач у важныя моманты вашага жыцця.
Падрабязнасці ў газеце " Полацкі веснік»:
https://www.pvestnik.by/?s=%D0%91%D0%B5%D0%BB%D1%82%D0%B5%D0%BB%D0%B5%D