"Белтэлекам / ЯСНА" аг. Альгова, раённыя "Дажынкі-2023"

Да завяршэння ўборачнай кампаніі на Віцебшчыне, да раённага свята працаўнікоў вёскі "Дажынкі -2023" ВФ РУП "Белтэлекам" прэзентаваў аграгарадку Альгова дзіцячы гульнявы комплекс "Ясна".
Начальнік Віцебскага цэха электрасувязі ВФ РУП "Белтэлекам " Ігар Прыгун:
- "Яркая дзіцячая гульнявая пляцоўка "Ясна", арганічна дапоўніла інфраструктуру населенага пункта. Сёння ўрачыста перарэзаныя стужачкі, і новы дзіцячы гульнявы комплекс адкрыты. Свята ў самым разгары, чутны дзіцячы смех і радасны гоман дзятвы, спадзяемся, пляцоўка будзе доўгія гады радаваць жыхароў і гасцей аграгарадка».
Урачыста адкрывалі мерапрыемства:
- старшыня Віцебскага раённага Савета дэпутатаў Віктар Дарожкін,
- начальнік Віцебскага ЦЭС ВФ РУП "Белтэлекам" Ігар Прыгун.