Калі адзнака матывуе на поспех

Праца з людзьмі не заўсёды бывае простай, але да кожнага кліента ў Ганны Салдаценкавай, спецыяліста па продажы Сенненскага УЭ Аршанскага ЗВЭС ВФ РУП "Белтэлекам" свой асаблівы падыход.

Па выніках работы за 2022 год Ганна Салдаценкава занесена на раённую Дошку гонару.

Ганна стараецца, каб чалавек, які звярнуўся да яе, вярнуўся ў «Белтэлекам» зноў.

Прыемна, калі кліент задаволены якасцю аказваемых паслуг. Гэта самае каштоўнае ў працы, - адзначае Ганна.

Падрабязней тут: https://www.senno.by/?p=48025