Кіраўніцтва Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам" віншуе з Днём Перамогі!

Дарагія сябры!
Віншуем Вас з 78-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне!

Мы схіляемся перад мужнасцю ветэранаў, самаадданасцю і гераізмам, святым пачуццём любові да Радзімы, свайго народа.
Мы ўдзячныя за шчаслівыя твары нашых дзяцей.

Памяць аб подзвігах будзе вечна жыць у нашых сэрцах, бо яе захоўваюць не толькі жывыя ўдзельнікі, сведкі бітваў, але і маладое пакаленне, і нашы вуліцы, гарады і ўся наша зямля.

"Белтэлекам"! Мы памятаем!