Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і пытаннях будаўніцтва Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам" правядзе прыём грамадзян з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі" ў Паставах

6 снежня бягучага года з 12.00 да 13.00 намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і пытаннях будаўніцтва Віцебскага філіяла РУП " Белтэлекам " Галашчоў Дзмітрый Анатольевіч правядзе прыём грамадзян па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі РУП "Белтэлекам" у Пастаўскім УЭ Глыбоцкага ЗВЭС па адрасе:
г. Паставы, вул. Камунальная, 4а, каб. №1 з адначасовым падключэннем «прамой тэлефоннай лініі» па тэлефоне ў Паставах (802155) 41250.
Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефоне: (802155) 20200.
Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян пры звароце на «прамую тэлефонную лінію» неабходна ўказваць прозвішча, імя, імя па бацьку і дадзеныя аб месцы жыхарства і/або працы/вучобы.