Нашы юбіляры-ветэраны

6 лістапада 85-гадовы юбілей адзначыла Матвеева Алена Сяргееўна, ветэран Віцебскага філіяла «Белтэлекам».

Скончыўшы Мінскі электратэхнікум сувязі Алена Сяргееўна была накіравана на працу ў Віцебскую кантору сувязі, дзе і прапрацавала больш за 30 гадоў.
Увесь гэты час была прафсаюзным актывістам, дарыла людзям клопат і ўвагу, навучала, накіроўвала і гуртавала калектыў.
У 1986 годзе ўзнагароджана медалём "Ветэран працы".
Знаходзячыся на пенсіі, на працягу 11 гадоў з'яўлялася намеснікам старшыні Савета першаснай арганізацыі ветэранаў галаўнога падраздзялення Віцебскага філіяла «Белтэлекам».

Віншуем Алену Сяргееўну!
Цяпла, душэўнага спакою, сіл пабольш, добрага самаадчування і шмат светлых дзён!

Сёння сям'я Матвеевых - гэта дынастыя сувязістаў -мама, дачка і ўнук.