Турыстычны злёт РУП "Белтэлекам"

VI Рэспубліканскі турыстычны злёт сабраў калектывы РУП "Белтэлекам" у турыстычным комплексе "Высокі бераг".
На працягу некалькіх дзён рабяты спаборнічалі ў розных відах спорту.
Месцы нашай каманды размеркаваліся наступным чынам:
3 месца ў спаборніцтвах па тэхніцы велатурызму;
2 месца ў спаборніцтвах па маунтінбайку;
3 месца ў праходжанні вяровачнага гарадка;
2 месца ў спаборніцтве па перацягванні ліны.
У агульнакамандным заліку
1 месца - Гомельскі філіял
2 месца - філіял МГТС
3 месца - Віцебскі філіял
Віншуем!
Лепшыя з лепшых ужо сёння будуць прадстаўляць" Белтэлекам " у галіновым турзлёце.