У нас выдатныя навіны

Ці ведаеце вы, што ⁉

У кожнага горада ёсць свае асаблівыя цікавыя ідэі ў сферы добраўпарадкавання.

У Віцебску ў гэтым сэнсе ўвасоблена асабліва шмат ідэй. "Белтэлекам" ужо традыцыйна ўносіць сваю ўнікальную лепту ў жыццё горада, каб зрабіць яго яшчэ прыгажэйшым і цікавейшым.

Гэта і ўнікальныя арт-аб'екты каля будынка Віцебскага філіяла і антывандальныя лавы ў скверах горада.

Але няма мяжы дасканаласці...

У зоне адпачынку каля Летняга амфітэатра з'явіліся лавы з нашымі дызайнерскімі элементамі.

Думаем цяпер праводзіць дзелавыя перамовы, сустрэчы, прызначаць спатканні і прызнавацца ў каханні будзе значна зручней:

- "Месца сустрэчы" Безлімітная " або

- "У нас сёння асаблівы дзень, сустрэнемся ля лавы "Перадаем эмоцыі""...