Узнагароджанне

Ганаровай граматай Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў за асабісты ўклад у развіццё органаў мясцовага кіравання ў горадзе Віцебску ўдастоены:

Дзмітрый Казак, дырэктар Віцебскага філіяла РУП"Белтэлекам".

Як адзначыў Дзмітрый Васільевіч - галоўная мэта дэпутацкай дзейнасці-працаваць для людзей, бо дэпутат – гэта не пасада і не прафесія. Народны выбраннік-чалавек, якога абраў народ, каб рабіць жыццё людзей лягчэй, якасней, цікавей. У выніку роля дэпутата ў грамадстве з'яўляецца як працай, так і пакліканнем.

Віншуем Дзмітрыя Васільевіча з высокай ацэнкай яго дзейнасці і жадаем далейшых поспехаў.