У мінулыя выхадныя аграгарадок Ноўка ператварыўся ў цэнтр вулічнага мастацтва, і наша каманда стала яркай часткай гэтага маштабнага абласнога фестывалю.
Інтэрактыўная пляцоўка "Белтэлекам" карысталася вялікім поспехам у гасцей. Вось як мы правялі гэтыя дні:
-Кансультавалі па паслугах і таварах. Дапамаглі дзясяткам абанентаў разабрацца ў тарыфах, настроіць паслугі, выбраць тавар.
-Прадавалі гаджэты. Госці фестывалю актыўна набывалі карысныя прыстасаванні.
-Дарылі эмоцыі. Правялі вясёлыя конкурсы для дзяцей і дарослых.
-Уручалі сувеніры. Ніводны ўдзельнік нашых актыўнасцяў не сышоў без памятнага фірмовага падарунку!
Дзякуй усім, хто зазірнуў да нас на пляцоўку!
Рады працаваць для вас і дзяліцца святочным настроем.