Юнае пакаленне выбірае "Белтэлекам"

У 1ы дзень вясны
Віцебскі занальны вузел электрасувязі наведалі з экскурсіяй выхаванцы Віцебскага дзіцячага садка 52 "Івушка".
Дзеткі пабывалі ў Сэрвісным цэнтры, пазнаёміліся з працай спецыялістаў, з цікавасцю наведалі навучальныя класы тэхнічных супрацоўнікаў, аховы працы і тэхнікі бяспекі, спартыўную залу.
Асаблівае ўражанне зрабілі на хлопцаў перамогі і дасягненні прадпрыемства і яго работнікаў.
Увогуле экскурсія ўдалася, дзіцячы смех і гоман, салодкі стол і памятныя сувеніры, яркія эмоцыі і новыя ўражанні надоўга забяспечаны, як дзецям, так і дарослым.