Адкрыйце дзверы ў свет культавых серыялаў і навінак сезона з анлайн-кінатэатрам «Амедыятэка»!

Анлайн-кінатэатр «Амедыятэка» прадставіў прэм'еры ліпеня. Гледачоў чакаюць новыя сезоны серыялаў «І проста так» і «Воін» у падпісцы пакетаў паслуг «Ясна 100+ Кіно», «ЯСНА Кіно (Амедыятэка)» і «Сямейны 10+ Кіно».

Сіквел легендарнага серыяла «Сэкс у вялікім горадзе» вяртаецца з другім сезонам, галоўны лейтматыў якога: «Жыццё поўна сюрпрызаў!». Кэры робіць чарговую спробу пачаць жыццё па-новаму і займаецца запісам падкаста. У яе здарыцца новы віток адносін з яе былым каханнем Эйданам! Але ці атрымаецца ў іх ізноў увайсці ў тую ж раку і не патануць? Шарлота і Гары пагружаныя ў мільён складанасцяў, якія прыносяць ім падрослыя дзеці. І ў паветры так і вітае нямое пытанне – ці з'явіцца Саманта ў новым сезоне?

Ідэя Бруса Лі, вядомага кінаакцёра і майстра баявых мастацтваў, так і не рэалізаваная ім пры жыцці, ператвараецца ўжо ў трэці сезон серыяла «Воін». Асноўнае месца дзеянне – Сан-Францыска канца XIX стагоддзя, у якім вядуць міжусобную вайну банды з Кітая. У сямейныя разборкі паміж братам Ах Самам і яго сястрой Мэй Лін, якія стаяць па розныя бакі барыкад, уступаюць ірландскія працоўныя. Як звычайна, нас чакае мноства кулачных баёў і віртуозных палётаў, урадавая змова і зорка баевікоў Марк Дакаскос, які далучыўся да акцёрскага ансамбля.

Анлайн-кінатэатр «Амедыятэка» – гэта шырокі выбар навінак і хітоў ад вядучых сусветных студый і тэлеканалаў. Незалежна ад вашых пераваг, вы абавязкова знойдзеце нешта цікавае сярод вострасюжэтных дэтэктываў, захапляльных драм і камедыйных гісторый.

Але гэта яшчэ не ўсё! Сапраўдныя аматары серыялаў змогуць атрымліваць асалоду ад прэм'ераў адначасова з усім светам. Пры гэтым кантэнт прадстаўлены як на рускай мове, так і на мове арыгінала з рускімі субтытрамі. Вы зможаце атрымаць асалоду ад прагляду без надакучлівай рэкламы, у высокай якасці і з прафесійнай агучкай.

Не выпусціце магчымасць акунуцца ў захапляльны свет серыялаў і навінак сезона з анлайн-кінатэатрам «Амедыятэка»!

Кантэнт «Амедыятэкі» разлічаны на карыстальнікаў ад 18 гадоў. Для прагляду запатрабуецца ўвесці «бацькоўскі пароль». Пароль, усталяваны па змаўчанні, указаны ў «Кіраўніцтве карыстальніка» у раздзеле «Бацькоўскі кантроль». Яго ўстаноўка і змена праводзяцца ў раздзеле «Налады».

Анлайн-кінатэатр «Амедыятэка» даступны абанентам пакетаў паслуг «ЯСНА 100+Кіно», «Сямейны 10+Кіно», «ЯСНА Кіно (Амедыятэка)» і «ЯСНА Кіно+». Падключыць пакет паслуг з «Амедыятэкай» або змяніць дзейны тарыфны план можна звярнуўшыся ў сэрвісны цэнтр або пакінуўшы заяўку на сайце. Падрабязнасці па тэлефоне 123.