Адноўлены ў поўным аб'ёме доступ да сэрвісаў і рэсурсаў сеткі Інтэрнэт

З 9 па 11 жніўня РУП «Белтэлекам» фіксаваліся шматлікія кібератакі рознай ступені інтэнсіўнасці. У гэтай сувязі па незалежных ад правайдэра абставінах у абанентаў часткова адсутнічаў доступ да сэрвісаў і рэсурсаў сеткі Інтэрнэт. Намі праведзена праца па павелічэнні магутнасці сістэмы анты-DDоS, што дазволіла на значнай частцы знешняга шлюза зрабіць ачыстку ад несанкцыянаванага трафіку. Прынятыя меры далі магчымасць аднавіць доступ да сэрвісаў і рэсурсаў сеткі Інтэрнэт у поўным аб'ёме.

Пераразлік абаненцкай платы будзе праведзены ва ўстаноўленым парадку.

Яшчэ раз прыносім прабачэнні і спадзяемся на разуменне.