«Белтэлекам» і «Літрэс» аб’яўляюць новую сумесную акцыю для аматараў кніг. З 15 кастрычніка па 14 лістапада 2026 года абаненты «Белтэлекам»* могуць падключыцца да любога тарыфнага плана паслугі «Доступ да падпіскі Літрэс» («Стандарт», «Прэміум», «Аўдыя» ці «Гібрыд») са зніжкай 50 % на абаненцкую плату на працягу 90 каляндарных дзён з моманту заканчэння прома-перыяду.
* Акцыя прадастаўляецца толькі пры першым падключэнні паслугі (незалежна ад тарыфнага плана падпіскі Літрэс) у дадатак да безлімітных тарыфных планаў доступу ў сетку Інтэрнэт, а таксама пакетаў паслуг лінеек «ЯСНА» і «Сямейны».
Гэта значыць, што пасля 14-дзённага прома-перыяду ўсе новыя падпісчыкі паслугі змогуць выбіраць творы на свой густ з шырокага каталога электронных кніг і чытаць іх на працягу 90 дзён са зніжкай 50%.
Карыстальнікам даступна некалькі варыянтаў тарыфных планаў падпіскі «Літрэс»:
Стандарт ‒ доступ да больш чым 200 000 электронных кніг (толькі тэкст). Мастацкая літаратура, фантастыка, любоўныя раманы, кнігі для дзяцей і інш.
Прэміум ‒ доступ да больш чым 300 000 электронных кніг (толькі тэкст). Гэта бестселеры, навінкі (праз 3-4 месяцы пасля выхаду кнігі), бізнес-літаратура і ўсе астатнія жанры Літрэс.
Аўдыя – у падпіску ўваходзіць каля 30 000 аўдыякніг і больш за 200 000 падкастаў.
Гібрыд – у падпіску ўваходзіць больш за 300 000 электронных кніг, каля 60 000 аўдыякніг і больш за 200 000 падкастаў. Гэта бестселеры, навінкі (праз 3-4 месяцы пасля выхаду кнігі), бізнес-літаратура і ўсе астатнія жанры Літрэс.
Як карыстацца?
- Падключыце паслугу ў дадатку «Мой Белтэлекам», кабінеце карыстальніка, офісах продажаў.
- Актывуйце падпіску «Літрэс».
Для чытання кніг неабходна спампаваць дадатак «Літрэс» у App Store або Google Play, таксама можна скарыстацца вэб-версіяй платформы на сайце litres.ru. Дадатковай перавагай падпіскі на сэрвіс «Літрэс» з «Белтэлекам» з’яўляецца зручны і просты спосаб аплаты сэрвісу праз асабовы рахунак асноўнай паслугі кампаніі без неабходнасці прывязваць крэдытную ці плацежную карту.
Далучайцеся да «Літрэс» разам з кампаніяй «Белтэлекам» і атрымлівайце асалоду ад чытання любімых кніг са зніжкай 50 %!