Беларусь ‒ энергаэфектыўная краіна: стартавала рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя | Белтелеком

Беларусь ‒ энергаэфектыўная краіна: стартавала рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя

З 30 кастрычніка па 11 лістапада 2026 года Дэпартамент па энергаэфектыўнасці праводзіць рэспубліканскую інфармацыйна-адукацыйную акцыю «Беларусь ‒ энергаэфектыўная краіна». Яна прымеркавана да Міжнароднага дня энергазберажэння, які штогод адзначаецца 11 лістапада.

Мэта акцыі ‒ павысіць дасведчанасць грамадзян аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, магчымых спосабах і метадах іх эканоміі, у тым ліку ў штодзённым жыцці.

Да Міжнароднага дня энергазберажэння Дэпартамент па энергаэфектыўнасці арганізуе тэматычныя мерапрыемствы, накіраваныя на прыцягненне ўвагі да пытанняў энергаэфектыўнасці і энергазберажэння, папулярызацыю эканамічных, экалагічных і сацыяльных пераваг энерга- і рэсурсазберагальнага ладу жыцця, умацаванне энергетычнай незалежнасці нашай краіны.

Улічваючы, што эфектыўнае і разумнае спажыванне энергарэсурсаў шмат у чым залежыць ад мабілізацыі намаганняў усіх дзяржаўных структур, устаноў, арганізацый і бізнес-супольнасцей, грамадскіх аб’яднанняў, сродкаў масавай інфармацыі, Дэпартамент па энергаэфектыўнасці заклікае далучыцца да рэспубліканскай акцыі «Беларусь ‒ энергаэфектыўная краіна».