BeltelecomShop адзначае першы юбілей: пяць гадоў поспеху і даверу | Белтелеком

BeltelecomShop адзначае першы юбілей: пяць гадоў поспеху і даверу

У лютым 2021 года «Белтэлекам» адкрыў новую старонку сваёй гісторыі – запусціў кірунак рознічных продажаў. За пяць гадоў праект BeltelecomShop стаў запатрабаванай рытэйл-пляцоўкай і заваяваў давер сотняў тысяч пакупнікоў па ўсёй краіне.

Першы продаж у сталічным офісе кампаніі быў зафіксаваны 12 лютага 2021 года: абанент набыў тэлевізар маркі JVC. На старце асартымент уключаў усяго тры пазіцыі: тэлевізары, робаты-пыласосы і наўтбукі. Стратэгія кампаніі складалася ў тым, каб не проста прадаваць тэхніку, а прапаноўваць сваім абанентам выгадныя ўмовы растэрміноўкі плацяжу.

Сёння BeltelecomShop — гэта маштабная экасістэма рознічных продажаў. У каталозе прадстаўлена прадукцыя вядучых сусветных брэндаў і правераная тэхніка найлепшых беларускіх вытворцаў. Асартымент пашырыўся да 60 таварных груп: ад флагманскіх смартфонаў і планшэтаў да буйнагабарытнай бытавой тэхнікі (халадзільнікі, пральныя машыны) і нават электратранспарту.

Важным этапам развіцця праекта стаў запуск інтэрнет-крамы shop.beltelecom.by.

Нараўне з анлайн-пляцоўкай развіваецца і сетка фірменных гандлёвых кропак. Знакавай падзеяй стала адкрыццё флагманскага павільёна ў ГЦ «Першы нацыянальны гандлёвы дом» у г. Мінску. Цяпер у розных рэгіёнах краіны пад брэндам BeltelecomShop працуюць ужо 17 сучасных крам.

Выбраць тэхніку і здзейсніць пакупку можна ў любы час, а атрымаць заказ – адным са зручных спосабаў: дастаўка па адзначаным адрасе або самавываз са 151 офіса продажаў па ўсёй Беларусі.

Галоўнай і нязменнай перавагай для кліентаў РУП «Белтэлекам» застаецца магчымасць набыць тавары ў растэрміноўку да 24 месяцаў без першапачатковага ўзносу.

BeltelecomShop працягвае пашыраць мадэльны рад, удасканальвае сэрвіс і прапануе выдатныя ўмовы для тых, хто шануе якасць і камфорт.

Дзякуй, што выбіраеце BeltelecomShop!