«Белтэлекам» адчыняе доступ да падпіскі Okko!

«Белтэлекам» прапануе доступ да найбуйнейшага расійскага анлайн-кінатэатра Okko. Тут прадстаўлены каля 90 000 фільмаў і серыялаў, дзіцячы раздзел, відэаматэрыялы навуковай і адукацыйнай тэматыкі, канцэрты і кулінарныя ўрокі, анлайн-трэніроўкі, калекцыя фільмаў у Ultra HD 4К, праекты ўласнай вытворчасці Okko і многае іншае. Вы не прапусціце ніводнай прэм'еры і заўсёды будзеце ў курсе апошніх навінак, бо Okko рэгулярна абнаўляе сваю відэатэку, дадаючы новыя фільмы і серыялы кожны тыдзень. Самыя актуальныя навінкі Okko: «Чароўны ўчастак», «Перад і пасля», «Іра» і іншыя.

Аформіўшы падпіску Okko, вы зможаце наладзіць пяць асобных профіляў з персанальнымі рэкамендацыямі і гісторыямі праглядаў. Адна са зручных функцый анлайн-кінатэатра – магчымасць загрузкі кантэнту для прагляду афлайн. Гэта азначае, што вы можаце спампаваць фільм ці серыял, і глядзець яго ў любы час і ў любым месцы, нават без доступу да інтэрнэту.

Аформіць падпіску Okko могуць абаненты «Белтэлекам», якія карыстаюцца паслугамі доступу ў сетку Інтэрнэт або пакетамі паслуг лінеек «ЯСНА» і «Сямейны».

У нас выдатная прапанова! Новыя абаненты могуць карыстацца паслугай па спецыяльным кошце – 0,1 руб. за 30 дзён з моманту падключэння. Далей кошт складзе 0,23 руб у суткі. Аплата спісваецца з асабовага рахунку асноўнай паслугі РУП «Белтэлекам», таму не трэба прывязваць падпіску да плацежнай карты.

Як скарыстацца?

  • Падключыце паслугу ў сэрвісным цэнтры «Белтэлекам», у кабінеце карыстальніка або ў дадатку «Мой Белтэлекам».
  • Актывуйце падпіску Okko па спасылцы okko.beltelecom.by.

Не прапусціце магчымасць атрымаць доступ да лепшых фільмаў, серыялаў і шоў – падключайце Okko ад «Белтэлекам» і атрымлівайце асалоду ад разнастайнасці забаўляльнага кантэнту!

Узніклі пытанні? Калі ласка, тэлефануйце ў кругласутачную службу падтрымкі па нумары 123.