17 верасня 2026 года «Белтэлекам» увёў у эксплуатацыю новы Цэнтр апрацоўкі даных. Сучасны аб’ект размешчаны ў сталіцы па адрасе зав. Ахоцкі, 21. Сімвалічна, што прэзентацыя новай пляцоўкі адбылася ў значнае для краіны свята ‒ Дзень народнага адзінства.
У дзень адкрыцця з функцыяналам Цэнтра апрацоўкі даных азнаёміўся Міністр сувязі і інфарматызацыі Кірыл Залескі. Першую экскурсію для ганаровых гасцей правёў генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Аляксандр Кенда.
Новы ЦАД РУП «Белтэлекам» аснашчаны самымі сучаснымі інжынернымі рашэннямі, якія забяспечваюць найвышэйшы ўзровень надзейнасці і бяспекі. Сумарная магутнасць электразабеспячэння перавышае 2МВт, колькасць серверных шаф першай чаргі складае 140 адзінак, да кожнай шафы падведзена магутнасць 10 кВт. Акрамя таго, памяшканні аб’екта абсталяваны сістэмай відэаназірання.
Кліенты новага ЦАД змогуць карыстацца шырокім спектрам паслуг, а кругласутачная змена спецыялістаў тэхнічнай падтрымкі гарантуе высокі ўзровень сэрвісу.
Запуск Цэнтра апрацоўкі даных умацуе пазіцыі «Белтэлекам» як аператара надзейнай інфраструктуры і будзе садзейнічаць далейшаму развіццю лічбавай экасістэмы краіны.
«Белтэлекам» запрашае ўсіх зацікаўленых скарыстацца паслугамі новага ЦАД!