«Белтэлекам» арганізаваў сетку Wi-Fi у санаторыі «Беларусачка»

Мінскі філіял РУП «Белтэлекам» рэалізаваў сумесны праект з санаторыем «Беларусачка» па стварэнні сеткі Wi-Fi. Цяпер адпачывальнікі могуць бясплатна атрымаць доступ у сетку Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi практычна ў любым пункце санаторнай зоны комплексу.

Санаторый «Беларусачка» размешчаны паблізу горада Мінска, у экалагічна чыстай зоне сярод хвойна-бярозавага лесу. Тут ёсць усё для паўнавартаснага камфортнага адпачынку: маляўнічая прырода, аздараўленчыя працэдуры, а з нядаўніх часоў - бесправадны доступ у сетку Інтэрнэт.

Каб скарыстацца паслугай неабходна:

  • у спісе даступных сетак знайсці сетку Belorusochka і падключыцца да яе;
  • перайсці на сайт ciscowifi.beltelecom.by;
  • у адкрытым акенцы аўтарызацыі пазначыць свой нумар мабільнага тэлефона;
  • увесці атрыманы ў SMS-паведамленні PIN-код і націснуць «Увайсці».

Доступ у сетку Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi магчымы з любой прылады на працягу 7 сутак. Праз 7 дзён неабходна нанова прайсці рэгістрацыю.

Кампанія «Белтэлекам» жадае прыемнага адпачынку ў санаторыі «Беларусачка» разам з Wi-Fi.

Паслуга «Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi» запатрабавана ў самых розных сферах. Яе выкарыстоўваюць многія банкі, гасцініцы, спартыўныя і гандлёвыя аб"екты, медыцынскія цэнтры, базы адпачынку і іншыя.