«Белтэлекам» нагадвае аб спосабах аплаты паслуг сувязі

Паважаныя абаненты!

 

1 лютага 2020 з 00:01 да 08:00 будуць праводзіцца планавыя тэхнічныя працы ў АІС "Разлік". У гэты перыяд, магчыма, сістэма будзе недаступная.

 

Нагадваем, што аплаціць паслугі РУП «Белтэлекам» можна і іншымі спосабамі - пры дапамозе карт экспрэс-аплаты і сэрвісу «Абяцаны плацёж».

 

Карты экпресс-аплаты наміналам да 10 рублёў можна набыць у аддзяленнях РУП «Белпошта». Каб папоўніць рахунак, абаненту трэба ўвайсці ў кабінет карыстальніка ці дадатак «Мой Белтэлекам» і ў раздзеле «Плацяжы» актываваць карту экспрэс-аплаты.

 

Каб скарыстацца сэрвісам «Абяцаны плацёж», у кабінеце карыстальніка або дадатку «Мой Белтэлекам» неабходна выбраць адпаведны спосаб аплаты і ўвесці суму да 15 рублёў. На працягу 5 дзён з моманту здзяйснення такога плацяжу яго неабходна пацвердзіць рэальнай аплатай. Карыстацца паслугай абанент можа так часта, як пажадае, але замовіць новы «Абяцаны плацёж» можна, толькі аплаціўшы папярэдні.