Рэкламная гульня «БЕЛТЭЛЕКАМ ШОК» падышла да свайго завяршэння. Сёння кампанія «Белтэлекам» афіцыйна павіншавала пераможніцу і ўручыла галоўны прыз ‒ стыльны беласнежны электрамабіль Geely EX5. Шчаслівай уладальніцай новага электракара стала Таццяна Цярэнцьева з Мінска.
Урачыстае ўручэнне ключоў прайшло ў святочнай атмасферы.
– З упэўненасцю можна сказаць, што першы вопыт правядзення такой маштабнай гульні аказаўся сапраўдным поспехам і падарыў мора яркіх эмоцый. Мы бачылі, як тысячы ўдзельнікаў па ўсёй краіне з энтузіязмам уключыліся ў працэс, збіралі балы і сачылі за вынікамі. Для нашых кліентаў гэта быў шанс выйграць выдатныя прызы, а для нас ‒ магчымасць стварыць свята і падарыць шчырую радасць, ‒ адзначыла намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы і камерцыйных пытаннях РУП «Белтэлекам» Таццяна Туромша.
Таццяна Цярэнцьева прызналася, што да апошняга моманту не верыла ў сваю ўдачу, але ўжо строіць планы на першую паездку за рулём электрамабіля.
На працягу двух летніх месяцаў кожны пакупнік мог аформіць тавары ў растэрміноўку ў офісах продажаў «Белтэлекам» і выйграць надзвычайныя прызы. Штотыдзень кампанія разыгрывала каштоўныя падарункі: смартфоны Apple, халадзільнікі, пральныя машыны і грашовыя сертыфікаты. Больш за 100 удзельнікаў атрымалі прызы.
Дзякуем усім за ўдзел у рэкламнай гульні «БЕЛТЭЛЕКАМ ШОК»!
Вынікі ўсіх розыгрышаў даступныя на афіцыйным сайце igra-shop-btk.by.