«Белтэлекам» пашырае асартымент робатаў-пыласосаў у растэрміноўку

Робаты-пыласосы Roborock Robot Vacuum S5Max ужо ў сэрвісных цэнтрах і інтэрнэт-краме «Белтэлекама». Набыць іх можна ў растэрміноўку на 24 месяцы. Пры куплі тавара першапачатковы плацёж не патрабуецца, а памер чарговай штомесячнай выплаты застанецца нязменным на працягу тэрміна дзеяння дамовы.

Roborock Robot Vacuum S5Max прызначаны для сухой і ўдасканаленай вільготнай уборкі. Абсталяваны асобным бакам для вады, а таксама функцыяй кантролю і рэгуляванні выдатку вадкасці падчас уборкі. Падыходзіць для выкарыстання, як на гладкіх падлогах, так і на дывановых пакрыццях з невялікім ворсам. Мадэль прапануе некалькі рэжымаў працы, у тым ліку праграмаванне графіка ўборкі і лакальную ўборку. Узровень шуму – 60 дб, пыласос працуе амаль бясшумна.

Для добрай арыентацыі ў прасторы прадугледжаны інфрачырвоныя датчыкі, якія вызначаюць перашкоду на адлегласці. Кіраваць тэхнікай можна з пульта ці са смартфона, выкарыстоўваючы мабільнае прыкладанне. Таксама прадугледжаны кнопкі на корпусе.

Прылада мае батарэю ёмістасцю 5200 мач. Зарада хапае на 150 хвілін працы, гэтага часу дастаткова каб зрабіць уборку ў памяшканні плошчай каля 250 квадратных метраў.

Растэрміноўка прапануецца пастаянным кліентам – фізічным асобам, якія больш за год карыстаюцца пакетамі паслуг лінейкі «Сямейны», «ЯСНА» або паслугамі доступу ў сетку Інтэрнэт (падрабязней тут).

Для замовы звернецеся ў сэрвісны цэнтр або аформіце заяўку ў інтэрнэт-краме. Даведацца падрабязнасці можна па кругласутачным нумары 123.