«Белтэлекам» прапануе скарыстацца новай версіяй кабінета карыстальніка

Паважаныя абаненты!

Кампанія «Белтэлекам» прапануе скарыстацца новай версіяй кабінета карыстальніка «Мой Белтэлекам». Звяртаем вашу ўвагу, што з 17 ліпеня 2019 года старая версія кабінета карыстальніка issaold.beltelecom.by закрыта.

«Мой Белтэлекам» - гэта актуальны і найбольш зручны спосаб самастойна кіраваць паслугамі кампаніі. З яго дапамогай можна сачыць за балансам, мяняць тарыфныя планы, уключаць і адключаць дадатковыя паслугі, сачыць за статыстыкай спажывання паслуг, папаўняць рахунак. Акрамя таго, тут ёсць функцыянал онлайн-падтрымкі абанентаў, які ў аператыўным рэжыме дазваляе вырашыць усе пытанні.

Для карыстальнікаў, якія аддаюць перавагу працаваць на персанальных кампутарах, даступная web-версія дадатку. Таксама для запампоўкі даступная версія для Android і iOS.