«Белтэлекам» праводзіць акцыі да 75-годдзя Вялікай Перамогі

«Белтэлекам» праводзіць акцыі да 75-годдзя Вялікай Перамогі

 

9 мая 2020 года спаўняецца 75 год з дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Да вялікага свята, Дня Перамогі, кампанія «Белтэлекам» праводзіць акцыі для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Традыцыйна «Белтэлекам» прадастаўляе інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны бясплатныя міжгароднія тэлефонныя размовы * (званкі па Рэспубліцы Беларусь) з хатніх тэлефонаў, у аддзяленнях паштовай сувязі і з выдзеленых тэлефонаў шпіталяў.

Бясплатныя міжгароднія тэлефонныя размовы прадастаўляюцца ў перыяд з 00.00 гадзін 07.05.2020 да 24.00 гадзін 11.05.2020 аўтаматычным спосабам або з дапамогай тэлефаніста з кватэрных тэлефонаў, абанентамі якіх з'яўляюцца наступныя фізічныя асобы:

  • Героі Савецкага Саюза;
  • поўныя кавалеры ордэна Славы;
  • інваліды Вялікай Айчыннай вайны;
  • удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны;
  • асобы, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943-1945 гадах;
  • асобы, узнагароджаныя ордэнамі і (або) медалямі СССР за самаадданую працу i бездакорную воiнскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны;
  • асобы, якія працавалі на аб'ектах супрацьпаветранай абароны, мясцовай супрацьпаветранай абароны, на будаўнiцтве абарончых збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў i iншых ваенных аб'ектаў у межах тылавых гранiц дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгунак і аўтамабільных дарог;
  • члены экіпажаў суднаў транспартнага флоту, інтэрніраваных у пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў партах іншых дзяржаў;
  • асобы, якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях горада Ленінграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года i ўзнагароджаныя медалём "За абарону Ленінграда", і асобы, узнагароджаныя знакам "Жыхару блакаднага Ленінграда";
  • інываліды з дзяцінства з прычыны ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або з наступствамі ваенных дзеянняў, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту.

Каб зрабіць бясплатны званок, трэба набраць нумар выклікаемага абанента самастойна або заказаць тэлефонную размову з кватэрнага тэлефона з дапамогай тэлефаніста. Заказ бясплатных міжгародніх тэлефонных размоў з 00.00 07.05.2020 да 24.00 11.05.2020 робіцца па тэлефонах:

·для абанентаў г. Брэста і Брэсцкай вобласці - 8-18;

·для абанентаў г. Віцебска і Віцебскай вобласці - 8-18;

·для абанентаў г. Гомеля і Гомельскай вобласці - 8-13;

·для абанентаў г. Гродна і Гродзенскай вобласці - 8-13;

·для абанентаў г. Мінска і Мінскай вобласці - 8-13, 8-18;

·для абанентаў г. Магілёва і Магілёўскай вобласці - 8-18.

* Умовы акцыі не распаўсюджваюцца на размовы з абанентамі сотавых рухомых сетак, на доступ у сетку Інтэрнэт і карыстанне платнымі даведачна-інфармацыйнымі службамі, у тым ліку арганізаванымі па міжгароднім прынцыпе.

 

Удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны будзе таксама бясплатна прадастаўлена магчымасць правесці мясцовыя, міжгароднія, міжнародныя размовы па сэрвісных тэлефонных картах (СТК) наміналам 16000 тарыфных адзінак.

Даведкі па прадастаўленні тэлефонных размоў пры дапамозе сэрвісных тэлефонных карт можна атрымаць па тэлефоне 176 або 8 805 100 4444.

Даведкі па кодах гарадоў і краін прадастаўляюцца па тэлефоне адзінай даведачна-інфармацыйнай службы 153.

 

Па традыцыі «Белтэлекам» штогод падаўжае тэрмін дзеяння акцыі «Дзень Перамогі з ZALA», у рамках якой інваліды і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны могуць бясплатна падключыцца да базавага пакета «Стандарт ТБ» эфірнага ТБ ZALA і да базавага пакета "Прэм'ера" інтэрактыўнага ТБ ZALA і карыстацца паслугай без абаненцкай платы.

 

У гонар 75-й гадавіны Перамогі з 1 мая 2020 года да 31 жніўня 2020 года ўключна праводзіцца рэспубліканская акцыя «75 год Перамогі з ZALA для новых абанентаў».

У адпаведнасці з умовамі акцыі фізічным асобам, якія дасягнулі ўзросту 75 гадоў, якія не падключаны да паслуг тэлебачання ад РУП «Белтэлекам» або па адрасе рэгістрацыі і / або пражывання якіх не прадастаўляюцца паслугі тэлебачання, прапануецца падключыцца да базавага пакета "Прэм'ера" інтэрактыўнага тэлебачання ZALA або базавага пакета «Стандарт ТБ» эфірнага тэлебачання ZALA без установачнай платы і са 100-працэнтнай скідкай на абаненцкую плату на працягу 3 месяцаў з моманту падключэння.

Падключэнне новых абанентаў да паслуг тэлебачання ажыццяўляецца пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці. Падключыцца на ўмовах акцыі можна ў сэрвісных цэнтрах.