Больш фільмаў і пазнавальнага кантэнту: ZALA прапануе новыя тэлеканалы

1 сакавіка ў ZALA з'явіліся новыя тэлеканалы.

У дадатковым пакеце «Для душы» і пашыраных пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA на 160-й кнопцы пачалося вяшчанне тэлеканала «Класіка Кіно» .

У дадатковым пакеце «Пазнавальны», пашыраных пакетах ZALA IPTV і ў пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA на 135-й кнопцы транслюецца тэлеканал «Тэра Інкогніта» .

У пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV і базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA на 78-й кнопцы з'явіўся тэлеканал «Невядомая планета» .

З 1 сакавіка тэлеканал «Рыжы» даступны ў дадатковым пакеце «Дзіцячы» і пашыраных пакетах ZALA IPTV на 145-й кнопцы, а тэлеканал «Ginger» – у пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV на 102-й кнопцы. У SMART ZALA змянілася нумарацыя гэтых тэлеканалаў: «Рыжы» транслюецца на 145-й кнопцы, а «Ginger» – на 102-й.

Вяшчанне тэставых тэлеканалаў «Хатнія жывёлы» і «Жыві!» з 1 сакавіка спыняецца.

«Класіка кіно» прадстаўляе шэдэўры сусветнага класічнага кінематографа. У калекцыі канала – фільмы, якія ўвайшлі ў спісы лепшых на думку вядучых сусветных крытыкаў і гісторыкаў кіно.

IMG_256

«Тэра Інкогніта» – тэлеканал аб таямніцах планеты і развіцці цывілізацый. Невытлумачальныя феномены прыроды, астралогія, хірамантыя і алхімія, а таксама рамёствы і мастацтвы, вандраванні, адкрыцці і прыгоды.

IMG_256

«Невядомая планета» – навукова-папулярны ТБ-канал, які прапануе пазнавальныя, адукацыйныя, дакументальныя фільмы. Расказвае аб загадках прыроды і гісторыі, звышздольнасцях чалавека, тэхналогіі здароўя, тэорыі мастацтваў, футурызме.

IMG_256

Прыемнага прагляду!