Больш фільмаў і забаў: у ZALA з'явіліся новыя тэлеканалы

З 29 верасня 2023 года ў ZALA IPTV і SMART ZALA пачалася трансляцыя новых тэлеканалаў.

У пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA на 83 кнопцы пачалося вяшчанне тэлеканала «Кропка адрыву».

«Кропка адрыву» – пазнавальна-забаўляльны канал, у эфіры якога падарожжа, экспедыцыі, тэхнічныя і зброевыя навінкі, кулінарыя і праграмы аб здаровым ладзе жыцця.

У дадатковым пакеце «Сямейны HD» і пашыраным пакеце «ZALA: усё ўключана HD» ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA пачалася трансляцыя каналаў «ЕўраКіно» і «Ілюзіён+».

«ЕўраКіно» – тэлеканал еўрапейскага кіно. У эфіры – прэм'еры, культавыя фільмы, а таксама рэпартажы з еўрапейскіх кінафестываляў. Даступны да прагляду на 170 кнопцы.

«Ілюзіён+» – класіка сусветнага кінематографа і навінкі кінапракату, камедыі, меладрамы, баевікі, фантастыка, трылеры. Усё гэта глядзіце на 171 кнопцы.

Прыемнага прагляду!