Бяспечныя вясновыя канікулы: абараніце сваіх дзяцей у лічбавай прасторы | Белтелеком

Бяспечныя вясновыя канікулы: абараніце сваіх дзяцей у лічбавай прасторы

З набліжэннем вясновых канікул у школьнікаў з’явіцца больш вольнага часу, які яны часта праводзяць у лічбавай прасторы. Пакуль дарослыя на працы, экраны смартфонаў і планшэтаў становяцца для дзяцей акном у свет, дзе, акрамя карыснай інфармацыі, ёсць мноства пагроз, у тым ліку і непажаданы для дзіцячага ўспрымання кантэнт.

«Белтэлекам» прапануе падпіску на ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне для абароны ад інтэрнэт-пагроз.

«Бацькоўскі кантроль для мабільных прылад» – гэта дадатак, які дапамагае адсочваць і кантраляваць дзеянні дзяцей на лічбавых прыладах. Функцыянал дазваляе бацькам вызначаць, якія сайты можа наведваць дзіця, колькі гадзін праводзіць за камп’ютарам ці са смартфонам.

Карысныя опцыі:

  • кантроль пошукавых запытаў;
  • абмежаванне часу ў сацсетках;
  • адсочванне месцазнаходжання дзіцяці;
  • блакіроўка непажаданага кантэнту;
  • справаздачы аб інтэрнет-актыўнасці дзіцяці.

Зразумелыя наладкі робяць сэрвіс зручным для кожнага з бацькоў. Кошт падпіскі – усяго 13 капеек у дзень.

«Бяспечны інтэрнэт» – гэтае рашэнне, якое зберажэ прылады ад шкодных праграм і фішынгу і засцеражэ дзяцей ад негатыўнага ўплыву лічбавага свету пры выкарыстанні камп’ютараў, смартфонаў і планшэтаў. Абанентам даступны на выбар два надзейныя антывірусныя прадукты: PRO32 і Kaspersky. Кошт складае 5 рублёў у месяц.

Паслуга «Відэакантроль» ад «Белтэлекам» дазваляе прыглядаць за дзецьмі, нават знаходзячыся за кіламетры ад дома. Дастаткова проста зазірнуць у дадатак, каб пераканацца, што дома ўсё ў парадку і дзіця ў бяспецы.

Усе паслугі можна падключыць у офісах продажаў вашага горада, дадатку «Мой Белтэлекам» або па нумары 123.

Зрабіце канікулы бяспечнымі паклапаціцеся пра лічбавую абарону дзіцяці!