Бяспечныя вясновыя вакацыі: абараніце сваіх дзяцей ад негатыўнага кантэнту ў інтэрнэце

Вось і наступілі доўгачаканыя вясновыя вакацыі. У дзяцей з'явілася шмат вольнага часу, які яны часта праводзяць у інтэрнэце. Бацькам варта задумацца аб тым, як забяспечыць іх бяспеку ў сетцы і абараніць ад непажаданага кантэнту.

«Белтэлекам» прапануе скарыстацца сэрвісам «Бацькоўскі кантроль» для мабільных прылад усяго за 13 капеек у дзень.

Гэта падпіска на ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе:

  • кантраляваць анлайн-актыўнасць дзіцяці;
  • абмяжоўваць час доступу да сацыяльных сетак;
  • атрымліваць дадзеныя аб яго месцазнаходжанні;
  • блакаваць непажаданыя запыты ў YouTube (напрыклад, алкаголь, наркотыкі);
  • атрымліваць справаздачы аб публікацыях дзіцяці ў Facebook, Укантакце, зменах у спісе сяброў і інш.

Такім чынам, «Бацькоўскі кантроль для мабільных прылад» абароніць дзяцей ад Інтэрнэт-пагроз і непажаданага кантэнту. Пры гэтым карыстацца ім проста і зручна, дзякуючы зразумелым настройкам.

«Белтэлекам» прапануе яшчэ адну паслугу для антывіруснай абароны і бацькоўскага кантролю – «Бяспечны інтэрнэт». Сэрвіс не толькі зберажэ прыладу ад шкоднасных праграм і фішынгу, але і засцеражэ дзяцей ад негатыўнага ўплыву лічбавага міру пры выкарыстанні кампутараў, смартфонаў і планшэтаў.

Камплект ліцэнзійнага праграмнага забеспячэння каштуе 5 рублёў за месяц.

Дзе падключыць «Бацькоўскі кантроль» і «Бяспечны інтэрнэт»?

У сэрвісных цэнтрах «Белтэлекам» або самастойна ў дадатку «Мой Белтэлекам».

Атрымаць падрабязную кансультацыю можна па нумары 123 (званок бясплатны).