«Час высокіх тэхналогій» вяртаецца на «ЯСНАЕ ТV»! | Белтелеком

«Час высокіх тэхналогій» вяртаецца на «ЯСНАЕ ТV»!

Пачынаючы з гэтага тыдня, інфармацыйны дайджэст «Час высокіх тэхналогій» зноў у эфіры тэлеканала «ЯСНАе ТV». Абноўлены праект будзе выходзіць кожную пятніцу ў 21.00.

У фокусе ўвагі – апошнія навіны галіны і кампаніі «Белтэлекам», агляд новых паслуг і тэхналогій, водгукі кліентаў і партнёрскія праекты. Аўтары праграмы раскажуць пра тое, чым сёння жыве «Белтэлекам» і якія трэнды актуальныя для сферы тэлекамунікацый, навукі і IT у Беларусі.

У першым выпуску:

цыфрызацыя сельскай гаспадаркі: рашэнні, якія дапамагаюць эканоміць рэсурсы і павышаць эфектыўнасць галіны, прэзентаваныя на Беларускім аграпрамысловым тыдні;

тэхналагічны суверэнітэт і сумесныя праекты: рэпартаж аб удзеле беларускай дэлегацыі ў форуме «Лічбавая індустрыя прамысловай Расіі»;

больш выгады і максімум камфорту: сюжэт пра адкрыццё яшчэ аднаго сучаснага гандлёвага аб'екта BELTELECOMshop у Мінску.

«Час высокіх тэхналогій» у новай версіі пашырыць лінейку навінавых праектаў на тэлеканале «ЯСНАе ТV». Пры гэтым аўтарскі спецыяльны рэпартаж у фармаце «Час высокіх тэхналогій +» працягне выходзіць па панядзелках у 21:00.

Не прапусціце прэм'еру абноўленага дайджэсту «Час высокіх тэхналогій». Уключайце «ЯСНАЕ ТV» ужо сёння ўвечар!

Об обеспечении безопасности сетевого трафика
Пра афармленне першасных уліковых дакументаў
Беларуская інтэграваня сэрвісна-разліковая сістэма
інфармацыйнае паведамленне
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі РБ
Вымярэнні, выпрабаванні, паверка і каліброўка