Чэмпіянат Расіі па футболе стартуе ў прамым эфіры на «ЯСНАе TV»!

Сёння стартуе новы сезон футбольнай расійскай Прэм'ер-лігі. Заўзятары з нецярпеннем чакалі гэтай падзеі!

Тэлеканал «ЯСНАе TV» у прамым эфіры пакажа самыя яркія матчы Чэмпіянату.

23 ліпеня пачынаецца першы тур - на поле выйдуць «Растоў» і «Дынама Масква». Трансляцыя першага тайма пачнецца ў 20.00.

У суботу, 24 ліпеня, у прамым эфіры будуць змагацца «Рубін» і «Спартак Масква». Уключаем «ЯСНАе TV» у 20.00.

У нядзелю, 25 ліпеня, у барацьбу ўступяць «ЦСКА Масква» і «Уфа». Стартавы свісток прагучыць у 20.00.

У панядзелак, 26 ліпеня, сустракаюцца «Ніжні Ноўгарад» і «Сочы». Пачатак гульні - у 19.00.

Упэўненыя, што наперадзе заўзятараў чакае шмат відовішчных, азартных і непрадказальных паядынкаў. «ЯСНАе TV» запрашае ўсіх прыхільнікаў расійскай Прэм'ер-лігі пачаць новы захапляльны сезон разам!