Цяпер і ў Магілёўскай вобласці: мабільны дадатак «Мой горад (Беларусь)» запрацаваў у Бабруйску

У апошні дзень верасня мабільны дадатак «Мой горад» пачаў працаваць у Бабруйску. Горад стаў адзінаццатым у краіне і першым у Магілёўскай вобласці, дзе з'явіўся лічбавы навігатар па гарадскіх паслугах і сервісах.

Старшыня Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр СТУДНЕЎ:

– Бабруйск – горад з векавой гісторыяй, у якім створаны ўмовы для развіцця бізнесу, мастацтва, спорту, турызму. Мы актыўна ўкараняем канцэпцыю «разумнага горада». Зусім нядаўна пасля грамадскага абмеркавання мы прынялі «Стратэгію ўстойлівага развіцця горада Бабруйска на перыяд да 2035 года». Упэўнены, мабільнае прыкладанне «Мой горад» будзе садзейнічаць далейшай цыфравізацыі ўсіх сфер горада. Мы зможам шырока прэзентаваць свой турыстычны і прамысловы патэнцыял, стварыць умовы, у якіх людзям камфортна жыць, бізнэсу – эфектыўна працаваць, а органам улады – своечасова і якасна вырашаць кіраўнічыя задачы ў інтарэсах гараджан.

Мясцовыя жыхары і госці Бабруйска атрымалі зручны доступ практычна да ўсёй інфраструктуры. Тут размешчана структураваная інфармацыя аб большасці прадпрыемстваў і арганізацый. Усе яны згрупаваны ў асобных тэматычных модулях: гарадская адміністрацыя, дзяржаўныя арганізацыі, сфера паслуг, здароўе і спорт, адукацыя, адпачынак і турызм, гандаль і інш. Анлайн-сэрвісы даюць магчымасць запісацца на прыём да кіраўніка арганізацыі, замовіць тавар або паслугу, забраніраваць столік у рэстаране ці нумар у гасцініцы, выклікаць камунальную службу і многае іншае. Таксама карыстачы прыкладання заўсёды будуць у курсе гарадскіх падзей дзякуючы раздзелу навін.

У напаўненні платформы могуць узяць удзел розныя суб'екты гаспадарання горада. Для гэтага неабходна пакінуць заяўку на сайце: moygorod.by або звярнуцца ў сервісны цэнтр РУП «Белтэлекам»: г. Бабруйск, вул. Мінская, 21, тэл.:

+375-22572-72-30, bobruysk@mogilev.beltelecom.by

Цяпер узаемадзеянне з горадам стане лёгкім і прыемным – кожны чалавек зможа сам ацаніць зручнасць працы з гарадскімі сэрвісамі праз свой смартфон!

Дзе спампаваць дадатак «Мой горад»:

MoigorodvBobruiske1.jpg

MoigorodvBobruiske2.jpg