Каманда «Белтэлекама» паказвае высокі прафесіяналізм і працягвае ўносіць значны ўклад у развіццё сталічнага рэгіёну.
25 чэрвеня 2025 года, у Дзень нараджэння Цэнтральнага раёна г. Мінска, адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання кіраўнікоў і супрацоўнікаў арганізацый, якія ўнеслі значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна. Па выніках 2024 года «Белтэлекам» зноў увайшоў у лік лідэраў, чые дасягненні адзначаны занясеннем на Дошку гонару Цэнтральнага раёна г.Мінска.
Вялікім гонарам стала прызнанне нашай калегі Анастасіі Казекі Лепшым маладым працаўніком прадпрыемства транспарта, сувязі і інфарматызацыі. Імя Анастасіі цяпер прадстаўлена на Маладзёжнай Дошцы гонару Цэнтральнага раёна.
Асаблівыя віншаванні выказваем нашаму калегу, які ўдастоены Падзячнага пісьма Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Супрацоўнікі кампаніі таксама адзначаны падзячнымі лістамі кіраўніка Адміністрацыі Цэнтральнага раёна.
«Белтэлекам» ганарыцца сваімі супрацоўнікамі і шчыра дзякуе ім за адданасць справе, ініцыятыўнасць і ўклад у развіццё кампаніі і раёна.
Няхай гэтыя дасягненні стануць прыступкай да новых вяршыняў! Жадаем усім узнагароджаным далейшых поспехаў, натхнення і яркіх прафесійных перамог!


