Да ўвагі абанентаў! Работы на сетцы эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання 24, 25, 27 кастрычніка.

Гродзенская вобласць.

24.10.2023 з 09.10 да 15.00 на тэрыторыі Лідскага, Воранаўскага, Шчучынскага, Дзятлаўскага, Навагрудскага, Іўеўскага раёнаў будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Мыта абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ.

Гродзенская, Брэсцкая вобласці.

24.10.2023 з 10.00 да 16.00 на тэрыторыi Навагрудскага, Дзятлаўскага, Карэліцкага, Лідскага раёнаў Гродзенскай вобласці, Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Кашалёва абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ.

Гомельская вобласць.

25.10.2023 з 10.00 да 16.00 на тэрыторыі Нараўлянскага, Хойніцкага, Мазырскага, Ельскага раёнаў будзе адсутнічаць прыем ад АРТПС Вербавічы агульнадаступнага абавязковага пакета праграм, РВ праграмы Праўда радыё.

Гродзенская вобласць.

25.10.2023 з 10.00 да 16.00 на тэрыторыі Мастоўскага, Дзятлаўскага, Лідскага, Шчучынскага раёнаў будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Скерсі абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, РВ 1НКБР.

Магілёўская вобласць.

25.10.2023 з 09.15 да 15.00 на тэрыторыі Шклоўскага раёна будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Шклоў абавязковага агульнадаступнага пакета праграм.

25.10.2023 з 11.00 да 17.00 на тэрыторыі Касцюковіцкага, Хоцімскага, Клічаўскага, Крычаўскага, Чэрыкаўскага, Краснапольскага раёнаў будзе адсутнічаць да 2-х гадзін прыём ад АРТПС Касцюковічы абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, РВ 1НКБР, Культура, Радыус ФМ, Сталіца, Радыё Магілёў.

27.10.2023 з 09.15 да 15.00 на тэрыторыі Быхаўскага, Слаўгарадскага, Магілёўскага, Чавускага раёнаў будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Следзюкі абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ.

Віцебская, Мінская вобласці.

25.10.2023 з 09.15 да 16.15 на тэрыторыі Вілейскага, Мядзельскага, Лагойскага раёнаў Мінскай вобласці, Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Даўгінава (Мінская вобл.) абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ.

Мінская, Гродзенская вобласцi.

25.10.2023 з 09.15 да 16.15 на тэрыторыі Мінскага, Маладзечанскага, Валожынскага, Вілейскага раёнаў Мінскай вобласці, Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Маладзечна абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, МКТБ, РВ праграм 1НКБР, Маладзечна-ФМ, Новае Радыё, Мінская хваля, Легенды ФМ, радио МИР.

г. Мінск.

27.10.2023 з 09.15 да 16.15 на тэрыторыі г. Минска будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Мінск (Камуністычная) абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, РВ Сталіца.

Брэсцкая вобласць.

27.10.2023 з 09.10 да 16.00 на тэрыторыi г. Брэста, Брэсцкага раёна будзе адсутнічаць вяшчанне РВ праграм Радыё Юністар, Горад ФМ, Пілот ФМ.

У выпадку завяршэння работ раней названага тэрміну, праца перадатчыка будзе адноўлена.

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.

Звяртаем увагу, што правядзенне прафілактычных работ не закранае інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA.