Для спазнання і самаразвіцця: у ZALA з'явіліся новыя тэлеканалы

26 снежня 2022 года ў пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA на кнопцы 90 пачалося вяшчанне тэлеканала «MCM Tор».

У дадатковым тэматычным пакеце «Пазнавальны», пашыраных пакетах ZALA IPTV і ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA з'явіўся тэлеканал «English Class» (кнопка 136).

У дадатковым тэматычным пакеце «Для душы», пашыраных пакетах ZALA IPTV і ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA на 159-й кнопцы пачалося вяшчанне «Тэлеканала «Хто ёсць хто».

«MCM Tор» – канал пра лідэраў музычных чартаў і вядомых сусветных выканаўцаў у жанрах поп, рок, рэп і R'n'B.

«English Class» – тэлеканал для тых, хто вывучае англійскую мову. Праграмнае напаўненне канала складаюць дакументальныя, мастацкія, мультыплікацыйныя фільмы і музычныя кліпы, адаптаваныя для вывучэння англійскай мовы.

«Тэлеканал «Хто ёсць хто» – канал фільмаў і сюжэтаў аб жыцці сацыяльна-значных персанажаў. У эфіры – праграмы аб загадках гісторыі, аб жыцці знакамітасцяў, дакументальныя фільмы ўласнай вытворчасці аб людзях-легендах дарэвалюцыйнай Расіі і Савецкага Саюза.

Таксама інфармуем, што з 26 снежня 2022 года ў дадатковым тэматычным пакеце «Сямейны HD», у пашыраным пакеце «ZALA: усё ўключана HD» ZALA IPTV і ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA спыняецца вяшчанне тэлеканалаў «HD Life» і «1 HD Music Television».