Драйв, падарожжы і адкрыцці: ZALA запускае тэставы тэлеканал | Белтелеком

Драйв, падарожжы і адкрыцці: ZALA запускае тэставы тэлеканал

23 лістапада 2026 года ў пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA на 99-й кнопцы пачалося вяшчанне тэставага тэлеканала EPIC.

EPIC – лайфстайл-тэлеканал, арыентаваны на маладую аўдыторыю. У эфіры ‒ эксклюзіўны кантэнт ад папулярных блогераў-мільённікаў. Тэлеканал для тых, хто жыве на максімум і выбірае яркія ўражанні. Для шукальнікаў прыгод і аматараў захапляльных падарожжаў, для фанатаў драйва і адкрыццяў, для дарослых і дзяцей. Тут кожны знойдзе нешта сваё.

Прыемнага прагляду!