Тры гады таму, 15 снежня 2022-га, "Белтэлекам" прэзентаваў у Пінску першую электразарадную станцыю пад брэндам Evika! Гэта падзея стала пачаткам паспяховага праекта, які сёння набывае новы статус і новы маштаб.
Імпульсам для яго далейшага развіцця стане Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня № 428, у адпаведнасці з якім "Белтэлекам" вызначаны другім дзяржаўным аператарам па будаўніцтве і абслугоўванні павольнай зараднай інфраструктуры для электратранспарту. Гэтае стратэгічнае рашэнне адкрывае новыя магчымасці для маштабавання сеткі і папулярызацыі экалагічнага транспарту ў краіне.
Evika! планамерна пашырае сваю геаграфію, ахопліваючы новыя кропкі на карце краіны – ад абласных цэнтраў і буйных раённых гарадоў да невялікіх населеных пунктаў. За мінулы перыяд Evika! прадэманстравала ўражлівы рост, аб'яднаўшы больш за 250 станцый па ўсёй Беларусі, а ў бліжэйшы час будуць уведзены ў эксплуатацыю яшчэ 50 ЭЗС. Мэта кампаніі – забяспечыць надзейную і даступную зарадную інфраструктуру для шырокага круга карыстальнікаў.
Каманда Evika! працягвае працу над павышэннем камфорту і функцыянальнасці сваёй сеткі. Сучасныя двухпаставыя станцыі абсталёўваюцца не толькі раздымам Type 2, але і кабелем GB/T, што забяспечвае іх сумяшчальнасць з электрамабілямі розных вытворцаў.
Для максімальнай зручнасці карыстальнікаў распрацаваны мабільны дадатак Evika! з запатрабаванымі опцыямі "Забраніраваць", "Стаць у чаргу" і іншымі. Функцыя "Аналітыка зарадных сесій" дазваляе ўладальнікам электрамабіляў адсочваць інфармацыю аб спажытай энергіі, выдатках, часе зарадкі і іншых важных параметрах.
Галоўнае дасягненне трох гадоў працы – давер тысяч уладальнікаў электракараў, якія ацанілі перавагі сеткі: камфорт, надзейнасць і даступнасць. Развіццё праекту – гэта наш уклад у экалагічную будучыню і адказ на растучыя патрэбы грамадства ў сучасных транспартных рашэннях.
Актуальная карта электразарадных станцый і падрабязная інфармацыя прадстаўлены на сайце evika.by і ў вэб-дадатку Evika!