Фільмы, музыка і ЗЛЖ: у ZALA з'явіліся новыя тэлеканалы

23 снежня 2021 года ў ZALA пачалося вяшчанне новых тэставых тэлеканалаў.

Пашыраныя і базавыя пакеты ZALA IPTV папоўніліся каналамі    «Paramount Channel» і «Paramount Comedy», трансляцыя якіх арганізавана на кнопках 46 і 99, адпаведна.

На 89-й кнопцы ў пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA даступны да прагляду тэлеканал «АІВА».

Новыя каналы «ЖЫВІ!» (кнопка 137) і «Zee Russia» (кнопка 130) з'явіліся ў тэматычных пакетах «Пазнавальны» і «Кіномікс», адпаведна. Яны таксама ўключаны ў пашыраныя пакеты ZALA IPTV і базавы пакет «Канапа ТБ» SMART ZALA.

«Paramount Channel» – гэта кругласутачны кінаканал, які аб'ядноўвае лепшыя фільмы з бібліятэкі адной з галоўных студый Галівуду – Paramount Pictures.

«Paramount Comedy» – тэлеканал, на якім прадстаўлены лепшыя камедыйныя серыялы, самыя ўдалыя скетчы, расійскі і замежны стэндап.

«АІВА» – музычны канал, напоўнены папулярнымі мелодыямі расійскай і ўсходняй эстрады. Музычныя падборкі, забаўляльныя праграмы, чарты, канцэрты любімых выканаўцаў – на «АІВА» сабраны эксклюзіўны кантэнт, новыя імёны музыкі і ўражлівыя кліпы.

«ЖЫВІ!» – тэлеканал аб здаровым ладзе жыцця. На канале транслююцца праграмы для гледачоў любога ўзросту і ўзроўню падрыхтоўкі: урокі гімнастыкі, сучасныя танцы, аэробіка, бодзіслім, танец жывата, практыкаванні для будучых маці і для дзяцей, а таксама праграмы аб правільным харчаванні. Сетка вяшчання дазваляе кожнаму абраць зручны для заняткаў час і дзень тыдня, не змяняючы звыклага ладу жыцця.

«Zee Russia» – забаўляльны тэлеканал, які паказвае індыйскія фільмы і тэлесерыялы, навіны Балівуду, праграмы аб падарожжах, кулінарыі і здаровым харчаванні, ёзе, і забаўляльныя рэаліці-шоў.

Інфармуем таксама, што з 23 снежня спыняецца трансляцыя тэставых тэлеканалаў «Docubox HD», Fightbox HD і Fastnfunbox HD у пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV і SMART ZALA, а таксама тэлеканала «JimJam» у складзе дадатковага тэматычнага пакета «Дзіцячы», пашыранага пакета ZALA IPTV і SMART ZALA.