Генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» прыняў удзел ва ўрачыстай сустрэчы ля Мемарыяла воінам-сувязістам

4 мая, напярэдадні Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і прафесійнага свята – Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі, прайшло ўрачыстае мерапрыемства ля Мемарыяльнага знака воінам-сувязістам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Па нязменнай традыцыі ў Мемарыяла сустрэліся кіраўнікі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, галіновых арганізацый, выкладчыкі і студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі, прадстаўнікі кампаній, якія працуюць на ІКТ-рынку, афіцэры-сувязісты Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і лідэры прафсаюзных арганізацый.

Даніну памяці воінам-сувязістам таксама аддалі генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юрый Петручэня і старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства Алена Антульская.

Мемарыяльны знак у Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі стаў часткай гісторыі нашай галіны. Кожны год сувязісты сустракаюцца тут, каб ушанаваць памяць тых, хто аддаў сваё жыццё за Радзіму, за мірнае неба, шчасце і дабрабыт будучых пакаленняў. Памятаць вялікі подзвіг – непарушная каштоўнасць кожнага работніка галіны сувязі.

Пад гукі аркестра Ганаровай варты Мінскай ваеннай камендатуры прысутныя ўсклалі кветкі да Мемарыяла.