Глядзіце унікальныя падборкі фільмаў і серыялаў у сэрвісе «Відэа па падпісцы»

Маштабныя экранізацыі, усе жанры і стылі, самыя шчырыя пачуцці і моцныя эмоцыі - больш за 3 тысячы адзінак кантэнту сэрвісу «Відэа па падпісцы» даступныя ўсім абанентам тарыфных планаў «ZALA: усё ўключана» і «ZALA: усё ўключана HD», у тым ліку ў складзе пакетаў паслуг лінеек «ЯСНА» і «Сямейны», без дадатковай аплаты.

Сэрвіс «Відэа па падпісцы» мае каталогі «Дзецям», «Мастацкае кіно», «Замежныя серыялы» і «Айчынныя серыялы». Напрыклад, у каталогу «Дзецям» - шэсць падборак: «Саюзмультфільм», «Мультсерыялы", "Анімацыя", "Анімэ», «Казкі», «Фільмы». У іх прадстаўлена багатая калекцыя мультфільмаў, кінакарцін і серыялаў на любы густ. Добрыя і займальныя фільмы, якія сталі класікай дзіцячага кіно, падораць шмат радасных эмоцый гледачам усіх узростаў.

У іншых каталогах даступныя творы самых папулярных жанраў - прыгоды, драмы, баевікі, фэнтэзі, камедыі, анімацыйныя фільмы і інш. Калекцыі ўвесь час папаўняюцца. У іх вы знойдзеце і навінкі апошніх гадоў, і даўно ўпадабаныя фільмы, якія хочацца пераглядаць зноў.

Глядзіце унікальныя падборкі фільмаў і серыялаў у любы час ва ўтульнай хатняй абстаноўцы - доступ да відэаматэрыялаў кругласутачны.

Пераход да каталогаў сэрвісу ажыццяўляецца з галоўнага меню інтэрактыўнага тэлебачання ZALA: «відэатэка» / «Відэа па падпісцы».