Мабільнае прыкладанне «Мой горад» працягвае пашыраць сваю геаграфію. 22 красавіка да платформы далучыўся горад Круглае, стаўшы 10-м населеным пунктам у Магілёўскай вобласці і 76-м у Беларусі, які аб’яднаў ключавыя паслугі і сэрвісы ў зручным мабільным інтэрфейсе.
Аляксандр Падымака, начальнік Круглянскага ўчастка электрасувязі:
– Круглае імкліва развіваецца: у горадзе ствараюць усе неабходныя ўмовы для паляпшэння ключавых сфер дзейнасці. Лічбавізацыя – агульная задача, і вырашыць яе можна толькі сумеснымі намаганнямі. Сёння мы актыўна ўвасабляем канцэпцыю «разумнага горада». Адзін з важных крокаў на гэтым шляху – запуск мабільнага прыкладання «Мой горад». З яго дапамогай стане больш проста ўзаемадзейнічаць органам улады, бізнесу, жыхарам і гасцям Круглянскага краю.
«Мой горад» – гэта сапраўдны мабільны памочнік, які адкрывае доступ да мноства гарадскіх рэсурсаў. З яго дапамогай карыстальнікі могуць:
- запісвацца на прыём у дзяржаўныя ўстановы;
- заказваць паслугі камерцыйных кампаній;
- знаёміцца з навінамі, афішамі культурных і спартыўных мерапрыемстваў;
- даведвацца рэжым працы розных арганізацый;
- выкарыстоўваць мноства іншых карысных опцый.
Гісторыя праекта «Мой горад» у Магілёўскай вобласці пачалася ў 2022 годзе ў Бабруйску. З таго часу тэрыторыя прысутнасці праекта прыкметна вырасла: прыкладаннем ужо карыстаюцца жыхары Бялынічаў, Быхава, Магілёва, Клімавічаў, Касцюковічаў, Крычава, Асіповічаў і Шклова. Цяпер і жыхары Круглага змогуць ацаніць усе перавагі лічбавага сэрвісу.
Ініцыятыва распрацавана ў рамках Дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» і накіравана на павышэнне камфорту і якасці жыцця гараджан.
Спампоўвайце прыкладанне «Мой горад (Беларусь)» у App Store або Google Play.