Графік правядзення работ на радыётэлевізійным перадаючым абсталяванні з 20.09.2021 па 26.09.2021

Паважаныя карыстальнікі наземнага эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання!

РУП «Белтэлекам» праводзіць планавую мадэрнізацыю радыётэлевізійнага перадавальнага абсталявання, якая закране як карыстальнікаў бясплатнага агульнадаступнага пакета тэлепраграм, так і абанентаў паслугі эфірнага тэлебачання «Эфірная ZALA». Звяртаем увагу, што правядзенне работ не закране інтэрактыўнага тэлебачання ZALA.

Падчас запланаваных мерапрыемстваў на адпаведнай радыётэлевізійнай перадаючай станцыі ў зоне яе ахопу будзе адсутнічаць прыём тэлепраграм абавязковага агульнадаступнага пакета і камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ у працоўны час з 09.00 да 17.00.

Па завяршэнні работ будуць зменены радыёчастотныя каналы, на якіх транслююцца ў эфір тэлевізійныя праграмы. Для далейшага прагляду тэлепраграм неабходна пераналадзіць прыёмнае абсталяванне, якое выкарыстоўваецца - лічбавы тэлевізар, лічбавую тэлевізійную прыстаўку і інш. Падрабязная інструкцыя - тут.

Прыносім прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.

1-шы мультыплекс - тэлеканалы «Беларусь 1», «АНТ», «СТБ», «Мір», «Расея-Беларусь», «НТВ-Беларусь», «Беларусь 2», «Беларусь 3».

2-гi мультыплекс - адкрыты (незакадаваны) тэлеканал «Беларусь 5» і 18 закадаваных тэлеканалаў у рамках паслугі па доступу да сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання («Эфірная ZALA») РУП «Белтэлекам».

3-цi мультыплекс - 19 закадаваных тэлеканалаў у рамках паслугі па доступу да сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання («Эфірная ZALA») РУП «Белтэлекам».

Графік правядзення работ у перыяд з 20.09.2021 па 26.09.2021

У дадзены перыяд работы будуць праводзіцца 22 верасня 2021 года.

22.09.21 - перастройка радыёчастотнага канала 1-га і 2-га мультыплексаў закране карыстальнікаў агульнадаступнага пакета тэлепраграм і абанентаў РУП «Белтэлекам» паслугі «Эфірная ZALA», якія прымаюць сігнал з РТПС г. Мсціслаўль і якія пражываюць на тэрыторыі наступных раёнаў Магілёўскай вобласці: Мсціслаўскі, Крычаўскі, Чавускі, Клімавіцкі, Гарэцкі, Дрыбінскі, Чэрыкаўскі.

Для тых, хто глядзіць тэлеканалы агульнадаступнага пакета і закрытыя тэлеканалы 2-га мультыплекса паслугі «Эфірная ZALA», спатрэбіцца перастроiць радыёчастотныя каналы: для прагляду агульнадаступнага пакета тэлепраграм - з 49 канала на 21; для прагляду закрытых тэлепраграм 2-га мультыплекса паслугі «Эфірная ZALA» - з 56 канала на 32.

Для тых, хто глядзіць закрытыя тэлеканалы 3-га мультыплекса паслугі «Эфірная ZALA», усё застаецца без змяненняў - 33 канал.

 

№ п.п.

Размяшчэнне радыёперадаючай тэлевізійнай станцыі  (РТПС)

Ахопліваемыя раёны, у якіх змяняюцца частотныя каналы

Мультыплекс

Існуючы частотны канал (частата)

Новы частотны канал (частата)

Дата пераходу на новы частотны канал,

дзень тыдня

Магілёўская вобласць

1

г. Мсціслаўль,

РТПС Мсціслаўль

Мсціслаўскі

Крычаўскі

Чавускі

Клімавіцкі

Гарэцкі

Дрыбінскі

Чэрыкаўскі

 

1-шы мультыплекс

49 (698 МГц)

21 (474 МГц)

22.09.2021

2

Мсціслаўскі

Крычаўскі

Чавускі

Клімавіцкі

Гарэцкі

Дрыбінскі

2-гi мультыплекс

56 (754 МГц)

32 (562 МГц)

22.09.2021