Графік правядзення работ на радыётэлевізійным перадаючым абсталяванні з 27.09.2021 па 03.10.2021

Паважаныя карыстальнікі наземнага эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання!

РУП «Белтэлекам» праводзіць планавую мадэрнізацыю радыётэлевізійнага перадавальнага абсталявання, якая закране як карыстальнікаў бясплатнага агульнадаступнага пакета тэлепраграм, так і абанентаў паслугі «Эфірная ZALA». Звяртаем увагу, што правядзенне работ не закране інтэрактыўнага тэлебачання ZALA.

Падчас запланаваных мерапрыемстваў на адпаведнай радыётэлевізійнай перадаючай станцыі ў зоне яе ахопу будзе адсутнічаць прыём тэлепраграм абавязковага агульнадаступнага пакета і камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ у працоўны час з 09.00 да 17.00.

 Па завяршэнні работ будуць зменены радыёчастотныя каналы, на якіх транслююцца ў эфір тэлевізійныя праграмы. Для далейшага прагляду тэлепраграм неабходна пераналадзіць прыёмнае абсталяванне, якое выкарыстоўваецца - лічбавы тэлевізар, лічбавую тэлевізійную прыстаўку і інш. Падрабязная інструкцыя - тут.

Прыносім прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.

1-шы мультыплекс - тэлеканалы «Беларусь 1», «АНТ», «СТБ», «Мір», «Расея-Беларусь», «НТВ-Беларусь», «Беларусь 2», «Беларусь 3».

2-гi мультыплекс - адкрыты (незакадаваны) тэлеканал «Беларусь 5» і 18 закадаваных тэлеканалаў у рамках паслугі па доступу да сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання («Эфірная ZALA») РУП «Белтэлекам».

3-цi мультыплекс - 19 закадаваных тэлеканалаў у рамках паслугі па доступу да сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання («Эфірная ZALA») РУП «Белтэлекам».

 Графік правядзення работ у перыяд з 27.09.2021 па 03.10.2021

 У дадзены перыяд работы будуць праводзіцца 28 і 29 верасня 2021 года.

28.09.2021 - перастройка радыёчастотнага канала 2-га мультыплекса закране толькі абанентаў РУП «Белтэлекам» паслугі «Эфірная ZALA», якія прымаюць сігнал з РТПС Следзюкi Быхаўскага р-на Магілёўскай вобласці і якія пражываюць на тэрыторыі Магілёўскай вобласці ў наступных раёнах: Быхаўскі, Слаўгарадскі, Магілёўскі , Чавускі.

Для тых, хто глядзіць тэлеканал «Беларусь-5» і закрытыя тэлеканалы 2-га мультыплекса паслугі «Эфірная ZALA» РУП «Белтэлекам», спатрэбіцца пераcтроiць радыёчастотныя каналы з 56 канала на 32.

Для тых, хто глядзіць тэлеканалы агульнадаступнага пакета тэлепраграм (1-шы мультыплекс) і закрытыя тэлеканалы 3-га мультыплекса паслугі «Эфірная ZALA» РУП «Белтэлекам» усё застаецца без змяненняў - 42 і 33 каналы адпаведна.

29.09.2021 - перастройка радыёчастотнага канала 3-га мультыплекса закране толькі абанентаў паслугі «Эфірная ZALA», якія прымаюць сігнал з РТПС Радашковічы Маладзечанскага р-на Мінскай вобласці і якія пражываюць на тэрыторыі Мінскай вобласці ў наступных раёнах: Маладзечанскі, Мінскі, Вілейскі, Валожынскі, Лагойскі.

Для тых, хто глядзіць закрытыя тэлеканалы 3-га мультыплекса паслугі «Эфірная ZALA», спатрэбіцца перастроiць радыёчастотныя каналы з 57 канала на 33.

Для тых, хто глядзіць тэлеканалы агульнадаступнага пакета тэлепраграм (1-шы мультыплекс), тэлеканал «Беларусь-5» і закрытыя тэлеканалы 2-га мультыплекса паслугі «Эфірная ZALA», усё застаецца без змяненняў - 48 і 32 каналы адпаведна.

№ п.п.

Размяшчэнне радыёперадаючай тэлевізійнай станцыі   (РТПС)

Ахопліваемыя раёны, у якіх змяняюцца частотныя каналы

Мультыплекс

Існуючы частотны канал (частата)

Новы частотны канал (частата)

Дата пераходу на новы частотны канал,

дзень тыдня

Мінская вобласць

верасень 2021

1

Маладзечанскі р-н., РТПС Радашковічы

Маладзечанскі

Мінскі

Вілейскі

Валожынскі

Лагойскі

3-цi мультыплекс

57 (762 МГц)

33 (570 МГц)

29.09.2021

Магілёўская вобласць

верасень 2021

1

Быхаўскі р-н., РТПС Следзюкi

Быхаўскі

Слаўгарадскі

Магілёўскі

Чавускі

2-гi

мультиплекс

56 (754 МГц)

32 (562 МГц)

28.09.2021