Хто прадставіць Беларусь на дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне-2019»? Выбірайце сёння лепшага з лепшых!

Сёння вечарам вырашыцца інтрыга Нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2019» - вызначыцца пераможца, які прадставіць нашу краіну на прэстыжным міжнародным музычным форуме. Вы таксама можаце прыняць удзел у Нацыянальным адборы і паўплываць на выбар пераможцы!

 

У фінале Нацыянальнага адбору спаборнічаць у вакальным майстэрстве будуць выключна дзяўчынкі. Згодна з вынікамі лёсавання, канкурсанткі выйдуць на сцэну ў наступным парадку: Лізавета Місьнікава, Анастасія Жабко, Марыя Жыліна, Ксенія Галецкая, група «Мonkey Tops», Сафія Хралович, Сафія Рустамова, група «Зефір», Арына Пехцерава, Марыя Ермакова.

 

Фінальнае шоу ў фармаце гала-канцэрта ў прамым эфіры на тэлеканалах «Беларусь 1» і «Беларусь 24», а таксама ў онлайн-трансляцыі на афіцыйным сайце медыяхолдынга www.tvr.by пачнецца 20 верасня ў 22.00. Вядучыя канцэрта - Хелена Мерааі і Андрэй Макаёнак.

 

Афіцыйны прадстаўнік Беларусі на дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне-2019» будзе вызначаны па выніках галасавання прафесійнага журы і тэлегледачоў. Пераможца прадставіць Беларусь на дзіцячым «Еўрабачанні-2019» 24 лістапада ў Глівіцэ (Польшча).

 

Тэлефонныя нумары для галасавання і правілы галасавання паведамяць тэлегледачам вядучыя канцэрта. Каб прагаласаваць за ўпадабанага ўдзельніка, неабходна патэлефанаваць са стацыянарнага або мабільнага тэлефона па нумары, пазначаным эфірнай графікай падчас трансляцыі, і дачакацца адказу "Ваш голас прыняты» альбо адправіць SMS з мабільнага тэлефона.

 

Кошт званка са стацыянарнага тэлефона для абанентаў сеткі «Белтэлекам» складзе ўсяго 50 капеек з улікам падатку на даданую вартасць. Кошт званка і SMS з мабільнага тэлефона - па тарыфах мабільнага аператара.

 

Глядзіце фінал Нацыянальнага адбору і выбірайце лепшую выканаўцу - прадстаўніцу Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні-2019» разам з кампаніяй «Белтэлекам»!

 

* Усе правы, якія адносяцца да правядзення адбору, належаць выключна арганізатару - «Белтэлерадыёкампаніі» як адзінаму ў нашай краіне члену Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза.