Кіно на любы густ: ZALA запускае новыя тэлеканалы | Белтелеком

Кіно на любы густ: ZALA запускае новыя тэлеканалы

24 лістапада 2025 года ў пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA пачалося вяшчанне новых тэставых тэлеканалаў.

Bollywood HD – кругласутачны тэлеканал, які прапануе гледачам сучасныя індыйскія фільмы. Глядзіце Bollywood HD на 43-й кнопцы і апускайцеся ў свет кінамастацтва.

Тэлеканал Hollywood спецыялізуецца на паказе класічных рэйтынгавых кінафільмаў амерыканскіх кінастудый. У праграме канала – дакументальныя фільмы пра акцёраў і апошнія навіны Галівуду. Уключайце 46-ю кнопку і глядзіце лепшыя фільмы.

Прыемнага прагляду!