Новае прызначэнне: Брэсцкі філіял РУП «Белтэлекам» узначаліў Алег Цыуля | Белтелеком

Новае прызначэнне: Брэсцкі філіял РУП «Белтэлекам» узначаліў Алег Цыуля

12 чэрвеня генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Аляксандр Кенда прадставіў калектыву Брэсцкага філіяла новага кіраўніка – Алега Аляксандравіча Цыулю.

Аляксандр Кенда выказаў упэўненасць у тым, што шматгадовы прафесійны вопыт і кампетэнцыі Алега Аляксандравіча дапамогуць захаваць высокія тэмпы развіцця філіяла. Ён пажадаў новаму кіраўніку поспехаў на адказнай пасадзе, рэалізацыі ўсіх намечаных планаў і ўпэўненага руху ўперад.

У сваю чаргу, Алег Цыуля выказаў удзячнасць Аляксандру Кендзе за аказаны давер і адзначыў, што разам з камандай філіяла прыкладзе ўсе намаганні для дасягнення пастаўленых мэт.

Уся прафесійная біяграфія Алега Цыулі звязана з нашым прадпрыемствам. Сваю працоўную дзейнасць ён пачаў у 1993 годзе з пасады інжынера, пасля працаваў на розных кіруючых пасадах. З 2011 года да прызначэння на пасаду дырэктара Брэсцкай філіі РУП «Белтэлекам» узначальваў Баранавіцкі занальны вузел электрасувязі.

Віншуем Алега Аляксандравіча з прызначэннем!