12 снежня, напярэдадні навагодніх свят, «Белтэлекам» зрабіў сапраўдны падарунак усім жыхарам Заслаўя і Мінскага раёна – у горадзе адчыніў свае дзверы абноўлены офіс продажаў. Фірмовая лакацыя, размешчаная па адрасе: г. Заслаўе, вул. Вялікая, 3, поўнасцю мадэрнізавана і гатова прапанаваць наведвальнікам шырокі спектр лічбавых паслуг, а таксама сучасную тэхніку для дома, дачы і актыўнага адпачынку.
«Абнаўленне офіса продажаў – гэта магчымасць даць кліентам і партнёрам сэрвіс якасна новага ўзроўню, – адзначыў на ўрачыстым адкрыцці дырэктар Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам» Уладзімір Шынкарэвіч. – Мы стварылі сучасную, тэхналагічную і камфортную прастору, дзе кожны можа атрымаць патрэбныя рашэнні. Гэта наш уклад у развіццё горада і клопат аб якасці жыцця яго жыхароў».
Офіс аснашчаны ўсімі неабходнымі элементамі для стварэння даступнага безбар'ернага асяроддзя. Спецыяльныя дэманстрацыйныя экспазіцыі дазволяць кожнаму кліенту ў зручным становішчы пазнаёміцца з функцыяналам сучасных паслуг і сэрвісаў, пагутарыць са спецыялістамі і атрымаць кваліфікаваную кансультацыю. Для наведвальнікаў таксама прадугледжаны камфортная зона чакання з бясплатным Wi-Fi.
Урачыстае адкрыццё стала па-сапраўднаму святочнай падзеяй для мясцовых жыхароў. «Белтэлекам» адзначыў самых актыўных абанентаў Заслаўя, уручыўшы ім сувеніры ад кампаніі. А ў гонар 1040-годдзя горада Мінскі філіял «Белтэлекама» перадаў гарадской адміністрацыі сертыфікат на новую воркаут-пляцоўку, якая стане месцам прыцягнення для моладзі і ўсіх, хто выбірае актыўны лад жыцця.
Запрашаем наведаць наш абноўлены офіс продажаў у Заслаўі!