Падарожжы, спорт і кіно: у ZALA з'явіліся новыя тэлеканалы

6 верасня 2021 года ў пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV і базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA пачалася тэставая трансляцыя трох новых тэлеканалаў.

На 82-й кнопцы з'явіўся забаўляльны тэлеканал для аматараў падарожжаў «Travel + Adventure». У яго эфіры - карысныя звесткі аб тым, як выбраць маршрут, арганізаваць паездку і зрабіць адпачынак незабыўным. Акрамя гэтага, на канале шмат актуальнай інфармацыі для турыстаў: прыродныя зоны, клімат, горада, славутасці, традыцыі розных народаў. Тут жа гледачы ўбачаць прэм'еры дакументальных фільмаў вядучых сусветных вытворцаў: BBC Worldwide, Lagardere, Lonely Planet, NGC Network Int.

«Рускі Экстрым» - першы расійскі тэлеканал, цалкам прысвечаны экстрэмальным відам спорту і ўсяму, што з гэтым звязана. Даступны на 118-й кнопцы.

Канал «Фенікс плюс кіно» прапануе ўсю разнастайнасць жанраў - ад баевікоў і дэтэктываў да гістарычных і сучасных меладрам. Тэлеканал расійскіх серыялаў, даўно знаёмых гледачам і зусім новых, прадстаўлены на 57-й кнопцы.

Таксама з 6 верасня ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA на 24-й кнопцы арганізавана вяшчанне рэгіянальнага тэлеканала        «Гродна плюс» для гледачоў Гродзенскай вобласці.

З 7 верасня 2021 года спыняецца трансляцыя тэставых тэлеканалаў «Невядомая планета» і «Класіка кіно» у пакетах ZALA IPTV і SMART ZALA.