Прадстаўляем новы пакет паслуг «ЯСНА 200 SMART»

Лінейку папулярных пакетаў паслуг папоўніла новая прапанова - «ЯСНА 200 SMART».

У яго ўваходзіць доступ да сеткі Інтэрнэт на хуткасці 200 Мбіт/с на прыём і 100 Мбіт/с на перадачу, а таксама інтэрнэт-тэлебачанне SMART ZALA на ўмовах тарыфнага плану «Канапа ТБ». Акрамя таго, «ЯСНА 200 SMART» уключае неабмежаваную колькасць тэлефонных злучэнняў у сетцы РУП «Белтэлекам».

Кліентам, якія зрабілі выбар на карысць «ЯСНА 200 SMART», выдаецца прыстаўка STB В800. З яе дапамогай абаненты атрымаюць доступ да плацежнаму сэрвісу, фотаархіваў і іншых карысных опцый.

Плацежны сэрвіс дазваляе аплачваць паслугі сувязі праз дадатак «Мой Белтэлекам», а таксама паслугі IPTV па QR-коду праз мабільны банкінг. У першым выпадке абанент павінен быць зарэгістраваны ў сістэме «Мой Белтэлекам», у другім - мець на сваім смартфоне мабільны банкінг.

Новая прыстаўка STB B800 для «ЯСНА 200 SMART» таксама адкрывае доступ да дадатку «Мой Белтэлекам», інтэрактыўных гульняў, фотаархіваў Dropbox, Google Drive, Microsoft OneDrive з тэлевізара.

Для карыстання паслугамі тэлебачання на другой абаненцкай прыладзе неабходна спампаваць новы дадатак «ZALA yasna». Ён даступны ў крамах Google Play, App Store і на сайце           РУП «Белтэлекам».

Кошт «ЯСНА 200 SMART» складзе 48 рублёў у месяц. Каб падключыцца да новага пакету паслуг, неабходна звярнуцца ў сэрвісны цэнтр кампаніі «Белтэлекам».

Новы дадатак «ZALA yasna»

Звяртаем увагу, што новым дадаткам «ZALA yasna» змогуць карыстацца новыя абаненты тарыфных планаў «ЯСНА 200 SMART», «ЯСНА 100 SMART», «ЯСНА Гульнёвы SMART», «Канапа ТБ» і «Сямейны 15», падлучаныя пасля 6 красавіка 2021 года.

У хуткім часе дадатак «ZALA yasna» стане даступны для LG, Samsung. Дату мы паведамім дадаткова. Сачыце за навінамі!

Дадатак «ZALA yasna» можна спампаваць:

Усе абаненты, якія падключыліся да 6 красавіка 2021 года (уключна), працягнуць карыстацца дадаткам «ZALA».

Падрабязнасці па спасылцы: http://zala.by/smartsoft.